Агульнавядома, што пінскае Палессе з`яўляецца унікальным з пункту гледжання этнографаў рэгіёнам, дзе захаваўся багаты фальклор і, у прыватнасці, калядкі, якія складаюць неад`емную частку песеннага рэпертуару народна-рэлігійнай творчасці. Але вядома і другое: калядкі маюць дахрысціянскае, язычніцкае (як цяпер часцей называюць — паганскае) паходжанне, а з прыходам хрысціянства на славянскія землі гэтыя народныя творы напоўніліся часткова і хрысціянскім зместам.
Можна прывесці шэраг калядак, у якіх, праслаўляючы свята Нараджэння Хрыста, аб Самым Хрысце амаль нічога (а то і зусім) не гаворыцца, бо ў такой калядцы гаворка ідзе аб пажаданні добрага ураджаю і здароўя, аб поспеху на паляванні, аб сямейным дабрабыце і г.д. У якасці прыклада можна прывесці фрагменты такіх калядак, запісаных мною ў в. Кажан-Гарадок Лунінецкага раёна. Тэкст падаецца на палескім дыялекце беларускай мовы — гаворцы мясцовага насельніцтва:
... да поедомо на полёванье,Некалькі незвычайнымі якасцямі надзелена Божая Маці ў наступнай калядцы, дзе Прачыстая выступае ў якасці заступніцы пчалярства і ўладкавальніцы шлюбных адносін:
Сьвяты вэчор.
Да уполюём чотыры бобрэ,
Сьвяты вэчор.
Чотыры бобрэ, а п`яту куньку,
Сьвяты вэчор.
А п`яту куньку — матцы на шубку,
Сьвяты вэчор.
... Шчо ў небі гудзе?Ёсць калядкі, у якіх сілы прыроды і нябесныя свяцілы выступаюць у якасці адушоўленых асобаў; напрыклад:
Прэчыстая йдзе,
Сьвяты вэчор.
Прэчыстая йдзе,
Пчолонькі вэдзе,
Сьвяты вэчор.
Пчолонькі вэдзе, да й розсылае,
Сьвяты вэчор.
Леціце, пчолкі, у цёмные леса,
Сьвяты вэчор.
У цёмные леса, у новые вулья,
Сьвяты вэчор.
У новые вулья, дзе большая сем`я,
Сьвяты вэчор.
Мэды сыціці, сыноў жэніці,
Сьвяты вэчор.
Сьвечы качаці, дочок замуж даваці...
Ой похваліўса ясны месячык,А вось калядка, у якой няма ні слова аб Хрысце, ні слова аб Яго Нараджэнні: спевам такой калядкі віншавалі са святам Калядаў маці, у якой сына забралі ў рэкруты1:
Радуйса земля, Сын-Бог родзіўса.
Ой як я ўзыйду ў ночы-поўночы,
Радуйса земля, Сын-Бог родзіўса...
Ой чэрэз поле да дорожэньку,У той жа час варта адзначыць, што асноўная маса калядак цалкам прыведзена народнымі складальнікамі у поўную адпаведнасць з канонамі Ўсходняй Царквы, а іх выкананне ў храмах у час калядных свят мае на Беларусі шматвекавую традыцыю.
Ой да стояла там да сторожэнька.
Ішла тудою старая маці,
Старая маці свойго сына шукаці.
Можна адзначыць таксама, што звычай калядавання ўпэўнена адыходзіць у мінулае: старажытныя калядныя песні знаюць толькі нямногія старажылы, а моладзь далёка ад пераймання і засваення песенных традыцый старэйшага пакалення; наступленне сучаснай эстрады адкінула далёка на задні план старажытны рэпертуар нашых продкаў.
Да калядак заўсёды было і захавалася дваістае стаўленне: з аднаго боку — іх цэняць як культурную спадчыну і багацейшы даследчыцкі матэрыял; з другога боку — калі ў калядцы выявяцца рэшткі язычніцтва, то ніхто і ніколі не дапусціць выканання ў храме такога спеву.
Вывучэнне калядак — справа не толькі этнографаў: у калядках — багацейшы даследчыцкі матэрыял і для царкоўных гісторыкаў, і для багасловаў. Так, вывучаючы калядкі, можна прасачыць, як ішла «прыцірка» двух светаўспрыманняў — язычніцкага і хрысціянскага, як народнае разуменне паступова вызвалялася ад язычніцкіх уяўленняў аб мнагабостве і прыйшло к усведамленню Адзінага Бога.
Аб тым, што духавенства вельмі часта адносілася да калядак негатыўна, не безпадстаўна бачыўшы ў іх злёгку трансфармаваны хрысціянствам язычніцкі змест, мы ўжо згадвалі. У гады дзяржаўнага атэізму чыноўнікі ад савецкай ідэалогіі яшчэ больш жорстка адносіліся і да калядак, і да абраду калядавання: камсамольскія патрулі вылаўлівалі калядуючую моладзь — каляднікаў — а ўлады на месцах прымянялі да апошніх усе меры дысцыплінарнага ўздзеяння — аж да выключэння з камсамола, партыі ці навучальнай установы. Адназначна негатыўным было стаўленне да калядак і ў асяроддзі пратэстанцкіх адэптаў: тут калядкі лічыліся безумоўна язычніцкімі спевамі. Але ўсё ж калядкі захаваліся ў памяці народа. Іх жывучасць, іх сіла — перш за ўсё — у глыбінных народных каранях, у прывязанасці захавальнікаў фальклора к памяці і звычаям продкаў.
1) У 1793 г. у Расіі ўстаноўлены тэрмін рэкруцкай службы 25 гадоў. У тым жа годзе Лунінеччына акупіравана рускімі войскамі (вынік II падзелу Рэчы Паспалітай). Калядка аб долі рэкрута магла ўзнікнуць не раней 1793 г. Час - не язычніцкі, але і ў гэтай калядцы аб Хрысце - ні слова!| Источник: | Лунiнецкi сшытак №2 |
| Автор: | Васіль Туміловіч, гісторык |
| < Предыдущая | Следующая > |
|---|
