27 мая 2007 года адбылося свята вескі Галы бор Лунінецкага раену. Праграму свята складалі выстава народнай творчасці, розныя конкурсы, спартыўнае спаборніцтва "Багатыр", танцавальная праграма і іншае. Да жыхароў і гасцей свята звярнуліся старшыня райвыканкама У.М. Смілашэўскі, старшыня Вулькаўскага сельвыканкама А.Б. Кушнярэвіч, старшыня прафкама Г.М. Соц, стараста населенага пункта М.Ф. Гаргун, а таксама былыя выпускнікі мясцовай школы.
Кожнае выступленне суправаджалася прыгожымі музычнымі нумарамі, падрыхтаванымі калектывамі Вулькаўскага 2 і Міжлескага СДК, іншымі самадзейнымі артыстамі. Самы важны момант свята – ушаноўванне старажылаў. З добрымі словамі і пажаданнямі звярнуліся да 85-гадовай Сцепанідзе Федараўне Навіцкай. Моцнага здароўя зычылі ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны Сямену Аляксеевічу Радюку і Паўлу Сяменавічу Соцу.
Адзначаны:
- залатыя юбіляры Ганна Іванаўна і Міхаіл Міронавіч Паўловічы, Пелагея Рыгораўна і Рыгор Савіч Паўловічы;
- мнагадзетныя матулі – Алена Мікалаеўна Пятрэнка, Марыя Пятроўна Майсюк, Марына Міхайлаўна Вярэніч, Наталля Міхайлаўна Паўловіч і Таццяна Фёдараўна Паўловіч.
Звання "Лепшы гаспадар 2007 года" удастоен Сямен Логвінавіч Яраховіч, Мікалай Мікалаевіч Гаргун, Рыгор Міхайлавіч Насеня і Іван Арцемавіч Яраховіч.
У Міжнародны дзень абароны дзяцей –1 чэрвеня – работнікі Лунінцкай дзіцячай бібліятэкі завіталі да дзяцей у аздараўленчы лагер СШ №1. Адбылося тэатралізаванае мерапрыемтсва "Детство – дивная пора". Дзеці сустрэліся з добрымі казачнымі героямі Феяй, Бабай-Ягой. Пераможцы і усе удзельнікі мерапрыемтсва атрымалі салодкія падарункі. У Мікашэвіцкай дзіцячай бібліятэцы прайшло свята "Хай заўжды будзе мір".
Отделение дневного пребывания для детей-инвалидов Территориального центра социального обслуживания населения при управлении по труду, занятости и социальной защите Лунинецкого РИК принимало участие в городском фестивале творчества детей и молодежи с ограниченными возможностями и их здоровых сверстников "Зажги свою звезду", посвященного к Международному дню защиты детей. Отделением были предоставлены работы, сделанные руками детей с ограниченными возможностями.

Архив новостей