Выпуск 2008

Пачну з таго, што дах ў вялікай актавай залі цячэ які год. Яго ніхто не рамантуе, а за палову года там такая вільгаць: сьцены – жах! столь – жах! Нейк замаскавалі, так што было больш-менш.

Надвор’е нас вельмі падвяло. Праз яго не было традыцыйнай "алеі выпусьнікоў", быў "укарочаны" варыянт – у холе сталі толькі хімікі-біёлягі. Пад дробненькім "непрымненькім" дождыкам мы пагналі ў будынак бібліятэкі. Пачакалі, пакуль станчаць вальс, потым нас аб’явілі і мы зайшлі (а дзяўчынкі ўсе такія такія прыгожыя!)

Лунинец.Выпускной 2008Сьпявалі гімн ліцэйскі. Ну гэта асобная тэма: перароблены гімн інтэрнацыяналу моладзі. Шчэ тая жэсьць! Далей выступаў дырэктар, потым казалі бацькі. Пасьля зрабілі падарунак – відэакамэра. Былі традыцыйныя першаклясьнікі – жэсьць! Рэальна прышпільны быў адзін такі таўстун – лепш за ўсіх віншаваў. Нашы падаравалі ім розныя школьныя рэчы.

Буду расказваць толькі пра мой кляс, бо пра іншых магу што-небудзь не так паведаць.

Пачалося ўсё зь песьні "дэрыку": мае аднаклясьнікі перапелі "Бэль" – беларуская эстрада згубіла яркага свайго прадстаўніка – У.С. Хлопцы былі на вышыні, калі ўлічыць, што адзін сьпявае толькі калі напьемся і сьпяваць ня ўмее; другі – таксама з градусам , ці калі галавой што небудзь задзене, але сьпяваць умее; трэці – сьпяваць умее і некалькі разоў штосьці ў ліцэі сьпяваў. Празь дзе колькі нумароў мы сьпявалі і танчылі пад расейскую эстраду (пугачову), перапеўка "Тутутунанана". І я дакрануўся да шоў-бізу. Прышпільна! Гэта была песьня пра хімію. Нашай настаўніцы вельмі спадабалася. Для настаўніцы біялёгіі сьпявалі пераробленую кіркораўскую "Зайку". Таксама прышпільна. Далей зь сябрам расказвалі прышпільны верш пра геаграфію – спецыяльна глядзеў на настаўніцу – як мяняўся яе твар!!!

Песьня тэхнічнаму персаналу. Не памятаю чыя ... Песьня кляснай кіраўнічцы – Белааролаўскі "Как упоительны в России вечера". Пажаданьні для настаўніцы, танец, кветкі ... Песьню для мам сьпявалі прадстаўнікі ўсіх клясаў. І апагей гэтага шоў – фінальная песьня Горад 312 "Останусь". Дзяўчынкі равуць, мамы равуць, настаўнікі таксама са сьлязьмі на вачох ... А мы прыўнесьлі элемент, якога, здаецца, не было ня ў кога – узьнялі запальніцы, як на рок канцэрце. А потым ўзяліся за рукі і пачаль ствараць "хвалю". Мы афіцыйна выйшлі. На тым усё і скончылася.

Источник: Форум города Лунинца [forum.luninets.info]
Автор: Вольны