Як станоўчы прыклад…

На беларускім “Радыё Свабода” кожную суботу выходзіць перадача “Дом літаратара”. У выпуску ад 25 красавіка вядомы беларускі паэт Сяргей Законнікаў, адказваючы на пытанне вядучага Міхася Скоблы адносна літаратурнага працэсу ў рэгіёнах, заўважыў, што “ў правінцыі” хапае таленавітых маладых літаратараў, і ў якасці прыкладу назваў Лунінеччыну і Вілейшчыну.